Машынабудаўнікі Беларусі адзначаюць прафесійнае свята

24 сентября 2017

Гэтая галіна апошні час актыўна развіваецца. Ужо ўзімку на вуліцы Мінска выйдзе доследны ўзор малагабарытнай камунальнай машыны. Працягвае ўдасканальвацца і першы беларускі электрамабіль - ён стане часткай вялікай дзяржпраграмы развіцця электратранспарту. Акрамя таго ў планах стварэнне суперкамбайна Гомсельмаш. Усе гэтыя перспектывы дапаўняюцца паспяховымі інвестпраектамі.

А напярэдадні Дня машынабудаўніка ў Мінскага трактарнага завода з'явіўся стыльны падарунак. Гэта новы інтэрактыўны Музей МТЗ з 5D-кінатэатрам. У экспазіцыі паказаная ўся 70-гадовая гісторыя завода.