Сакавіцкія каты вяртаюцца

31 марта 2017

Каманда беларускіх мастакоў упрыгожвае мульцяшнымі персанажамі трансфарматарныя будкі, гаражы і сцены Мінска ўжо некалькі гадоў. Аб планах на гэты арт-сезон раскажа Дзіяна Равякова.

Шэрыя квадратныя метры гэтай трансфарматарнай будкі ажывіліся літаральна за некалькі дзён Дзесяць гадзін спатрэбілася сталічнаму райтару Міцю Пiсляку, каб "прапісаць" на іх вось гэтага сакавіцкага ката.

Упершыню на мінскіх платах і электрашчытавых графіці з выявай сакавіцкіх катоў з'явіліся яшчэ два гады таму. Некаторыя персанажы праекта праіснавалі зусім нядоўга.

У цэлым жа стрыт-арт-карціны прыйшліся даспадобы сталічным жыхарам, як мінімум прайсці міма мульцяшных катоў аматары моднага сэлфi не могуць.

І яшчэ адна крэатыўная ініцыятыва ад каманды сталічных райтараў - віртуальная. Сакавіцкіх катоў запусцілі ў інтэрнэт-сетку, і зараз падчас перапіскі ў месенджары можна абменьвацца стыкерамі з іх выявамі.