Цэны на прадукты харчавання, якія купляем штодня: малако, тварог, крупы, хлеб, гародніна і мяса, - зараз пад асаблівай увагай. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выпусціла рэкамендацыі аб крайніх гандлёвых надбаўках. Гэта датычыцца ўсіх магазінаў: і буйных сетак, і невялікіх аб'ектаў. Асноўны сэнс рэкамендацый: зніжаць надбаўкі і прапаноўваць тавар пакупнікам за прымальную цану можна, а вось паднімаць вышэй за ліміт нельга.
Каб асобныя аб'екты не завышалі кошт без важных прычын і не залазілі ў кашалёк пенсіянерам і шматдзетным, робячы для іх вельмі дарагімі звычайныя прадукты. Бо крайнія надбаўкі ўзятыя не проста з галавы. МАРГ правяло вялікую працу па аналізе рынку і ўбачыла, што ў многіх магазінаў надбаўкі, і пры гэтым яны прыбыткова працуюць. І галоўнае - сумленна. Але ў той жа час былі і добрыя апетыты ў асобных суб'ектаў, якія на хлебе і бульбе ад цаны вытворцы накручвалі да 60 працэнтаў.
Пра тое, што на такія выпадкі неабгрунтаванага росту цэн урад і мясцовыя органы ўлады павінны рэагаваць неадкладна, гаварыў і Прэзідэнт падчас Паслання народу і парламенту. Пры гэтым даручыў разбірацца па кожнай групе тавараў, хто накруціў - вытворца або гандаль. І ці былі на тое прычыны.
Бо за паўгоддзе інфляцыя ў Беларусі нават меней за прагноз 3 %, а цэны на некаторыя сацыяльна значныя прадукты харчавання ў некаторых магазінах выраслі больш як на 10 %. Крайнія гандлёвыя надбаўкі - спосаб стрымаць рост і прадаваць тавар па зразумелых цэнах.
Але гэтая мера можа не спатрэбіцца, калі ўсе магазіны перагледзяць сваю палітыку надбавак з улікам прапаноў МАРГ. На малако, кефір, смятану і тварог - не больш за 15 працэнтаў. На ялавічыну, курыцу, алей і хлеб - не вышэй за 20. На курынае яйка - максімум 25, а на сыр, муку і свежую гародніну - не больш за 30. Нагадаем, цэны на гэтыя прадукты - пад пільнай увагай Міністэрства ўвесь жнівень.
МАРГ выпусціла рэкамендацыі аб крайніх гандлёвых надбаўках
11 августа 2019