МАРГ рэкамендуе ўзважана падыходзіць да цэнаўтварэння на школьныя тавары

2 августа 2021

Шырокі асартымент школьных тавараў і даступныя цэны на іх. МАРГ рэкамендуе гандлю ў сезон падрыхтоўкі да школы прымяняць надбаўкі не вышэй за 30 працэнтаў.  Зараз у магазінах  прапанавана больш як 400 мадэляў адзення дзелавога стылю  для хлопчыкаў і дзяўчат і больш за сотню мадэляў абутку. Большасць - гэта тавары беларускіх вытворцаў.  Сярэдні  кошт камплекта для школьніка  ад 50 да 348 рублёў.  Калі параўноўваць з мінулым годам, то  цэны выраслі ў сярэднім на ўзровень інфляцыі, не больш як на 5 %. 


Па краіне  зараз арганізавана праца 400 школьных базараў,  праходзяць выставы-продажы і кірмашы выхаднога дня. У  магазінах  прадугледжаны аддзелы, вылучаны  дадатковыя  месцы  для школьных тавараў. Сумесна з вытворцамі дамаўляюцца і аб скідках  у некаторыя дні.