Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прадаўжае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары

1 апреля 2021
Кантроль за цэнаўтварэннем, прагноз па інфляцыі, абарона айчыннага вытворцы - наконт сітуацыі на ўнутраным рынку сёння далажылі Прэзідэнту.

Важныя для кожнай беларускай сям'і пытанні Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з першым віцэ-прэм'ерам і міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Падтрымка эканомікі ў няпростых умовах пандэміі - комплексная задача для ўсіх. У першую чаргу важна напоўніць рынак айчыннымі таварамі па даступных цэнах. І асабліва цэны на тавары першай неабходнасці павінны жорстка кантралявацца. На гэтым неаднаразова рабіў акцэнт Кіраўнік дзяржавы. Асаблівая ўвага  імпартазамяшчэнню, пашырэнню наменклатуры тавараў, якімі мы самі можам сябе забяспечыць.

З сакавіка мінулага года Беларусь прымае меры па цэнавым рэгуляванні. Дзейнічаюць пастановы Савета Міністраў і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, якія ўстанаўліваюць найвышэйшыя гандлёвыя надбаўкі, надбаўкі для імпарцёраў, рэнтабельнасць для вытворцы або вызначаюць канчатковую рознічную цану. Арганізаваны таксама кантроль за неабгрунтаваным ростам цэн на сацыяльна значныя тавары. У гэтым спісе таксама лекі, якімі  часта карыстаюцца ў няпросты ў эпідэмічным плане час.

З-за негатыўнага ўплыву пандэміі на рост сусветных цэн захоўваюцца рызыкі павышэння кошту сацыяльна значных тавараў. Таму Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю  прыняло рашэнне прадоўжыць іх рэгуляванне ў Беларусі да канца чэрвеня. 


Зараз Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю  сумесна з міністэрствамі прамысловасці, эканомікі і БелГПП прапрацоўвае падыходы да вызначэння паняцця "айчынны тавар", каб у далейшым удасканаліць сістэму дзяржзакупак. Чым вышэйшая лакалізацыя, тым больш ільгот па доступе да дзяржзаказу, дзяржзакупак, да ўдзелу ў конкурсах і да іншых відаў ільгот. Такая сістэма пачала працаваць на рынку ЕАЭС з гэтага года, у пералік уключаны 43 беларускія прадпрыемствы.