МАРГ прапаноўвае падоўжыць ільготы па ўказе аб развіцці гандлю і грамадскага харчавання да 2030 года

25 июля 2019

Магазінам, кафэ і майстэрням на сяле могуць прапанаваць працаваць з прэферэнцыямі да 2030 года. Паводле цяперашніх правілаў, дзеянне 345 Указу "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання" разлічана да канца 2020 года. Для стымулявання дзелавой актыўнасці, і ўлічваючы недахоп такіх аб'ектаў у малых гарадах і ў вёсках, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прапаноўвае не толькі на 10 гадоў падоўжыць ільготны рэжым, але і павялічыць пералік прэферэнцый. Каб у тых, хто жыве за кальцавой, з'явіўся свой магазін ля дома, а таксама павялічылася і колькасць прыватных аўтакрам. У міністэрстве створаная рабочая група, якая і падрыхтавала праект новага дакумента. Ён закране 18 тысяч невялікіх населеных пунктаў.

Прэферэнцыі для працы бізнесу на сяле ўжо дзейнічаюць паўтара года. За гэты час адкрыта каля 400 магазінаў і 80 кафэ. Створана каля двухсот новых рабочых месцаў. ІП у вёсках вызваленыя ад падаткаў, працуюць за базавую ў месяц, а ў малых гарадах, якія ў спісе льготных тэрыторый, юрасобы плацяць толькі падатак на прыбытак 6 працэнтаў.