Такую задачу перад ведамствам напярэдадні паставіў прэм'ер-міністр. Праблема цэнавага рэгулявання не страчвае актуальнасці. У красавіку міністэрства пашырыла пералік прадуктаў пад маркай сацыяльна значных, давёўшы спіс да 26 пазіцый. Але напярэдадні гэтую пастанову адкарэкціравалі. Дакумент удакладніў лімітавую рэнтабельнасць пастаўшчыкоў-імпарцёраў, пашырыў рэгуляванне аптовых надбавак. Меры накіраваны на недапушчэнне рэзкага росту цэн. Урад патрабуе ад МАРГ у гэтай сітуацыі не дапусціць перабояў з імпартам.
МАРГ даручана маніторыць цэны на сацыяльна значныя тавары
13 мая 2020