МАРГ актуалізуе спіс сацыяльна значных тавараў

16 декабря 2020
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі актуалізуе спіс сацыяльна значных тавараў. Маніторынг цэнаў абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі. Зараз у пераліку 30 найменняў, заканчваецца работа па яго аптымізацыі. Таксама ўвесь працэс маніторынгу цэнаў чакае лічбавізацыя (з'явіцца спецыяльная анлайн-сістэма, дзе звесткі будуць збіраць штодня). 

Адзначым, стварэнне такой анлайн-сістэмы прадугледжана антыінфляцыйнай праграмай на 2021-2023 гады.