МАРГ: 65,5 тыс. рублёў - сума завышэння адпускных і рознічных цэн з пачатку года

8 февраля 2022

65 з паловай тысяч рублёў - такая сума завышэння адпускных і рознічных цэн з пачатку года. Размова аб неабгрунтаванай накрутцы з боку аптавікоў і магазінаў. Такія вынікі маніторынгу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Некалькі спраў зараз разглядаюцца ў эканамічным судзе Мінска. Асаблівая ўвага якасці тавара, наяўнасці менавіта беларускай вытворчасці на паліцы і кошту. На буракі, бульбу, цыбулю, моркву, капусту і яблыкі лімітавыя цэны зараз зафіксаваныя. Гэта значыць, даражэй прадаваць беларускую гародніну нельга.

Штрафы для рэтэйлу вылічаюцца сотнямі тысяч рублёў. Так, за мінулы год некаторыя гандлёвыя сеткі заплацілі да 200 тысяч, да таго ж рублём пакаралі  і кіраўніцтва магазінаў.