Маршрутную сетку пасажырскіх перавозак у Мінску ўдасканаляць

15 октября 2019

Асаблівую ўвагу плануюць надаць праекту "Разумны прыпынак", як на станцыі метро Няміга. Аб'ект плануецца дапаўняць новым функцыяналам. Такія прыпынкі з'явяцца i ў iншых ажыўленых лакацыях горада. Таксама сёння стала вядома, што на дарогі сталіцы выйдуць новыя мадэлі тралейбусаў.

Транспартны паток павінны рэгуляваць і так званыя паркоўкі перахоплівання. Пакуль у сталіцы яны знаходзяцца на выездах з горада на базе стаянак буйных гандлёвых цэнтраў.

Плануецца павялічваць і колькасць платных парковак. Гэта мера дазволіць скараціць час выкарыстання парковачных месцаў і дапаможа ў рэгуляванні транспартнага патоку.