Марка - сімвал вялікага сяброўства

24 октября 2013
У Міністэрстве замежных спраў нашай краіны сёння прайшла цырымонія гашэння сумеснай беларуска-армянскай паштовай маркі, прысвечанай 20-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі Аляксандр Міхневіч і пасол Арменіі ў нашай краіне Армен Хачатран.

Паштовы блок складаецца з адной маркі і двух купонаў. Традыцыйна на марцы, прысвечанай усталяванню дыпадносін, намаляваныя дзяржаўныя сімвалы - гербы. На купонах - рэпрадукцыі карцін. Наша краіна прадстаўлена працай Віталя Цвіркі Беларускі краявід, Арменія - мастацкім творам Марціроса Сар'яна Арарат вясной.