Марк Цукерберг пратэсціраваў дадатак беларускіх распрацоўшчыкаў

10 марта 2016

Адзін са стваральнікаў праграмы "Маскарад" Яўген Неўгень ужо падзякаваў Марку Цукербергу ў Facebook. Нагадаем, унікальную праграму стварылі тры беларусы. Ну а зараз кампанія, якая распрацоўвае дадатак, пераязджае ў лонданскі офіс Facebook. Дадатак быў запушчаны летась у лістападзе. Зараз у яго прыкладна 16 мільёнаў установак, больш за 14 мільёнаў карыстаюцца штомесяц, 3 мільёны штодня.