Mark Formelle перапрафіляваў сваю вытворчасць на выраб медыцынскіх масак і ахоўных касцюмаў

8 апреля 2020
Mark Formelle   цалкам перапрафіляваў сваю вытворчасць на выраб медыцынскіх масак  і ахоўных касцюмаў для ўрачоў. Нагадаем, задачу цалкам закрыць патрэбнасці медыкаў у сродках індывідуальнай абароны  напярэдадні паставіў Кіраўнік дзяржавы. Пакуль магутнасці прадпрыемства дазваляюць штодня выпускаць 50 тысяч масак.  У найбліжэйшыя дні аб'ёмы плануюць нарасціць удвая. Пра гэта сёння распавёў губернатар Мінскай вобласці падчас наведвання вытворчасці. 

Што датычыцца ахоўных касцюмаў для ўрачоў, то іх аб'ем вытворчасці на гэтым прадпрыемстве нарасцяць да 75 тысяч камплектаў за тыдзень.