Мар'яна Шчоткіна правяла прыём грамадзян у Оршы

27 мая 2015

Пытанні жыллёвыя і наконт налічэння пенсій сталі асноўнымі на асабістым прыёме грамадзян міністрам працы і сацабароны ў Оршы. На думку Мар'яны Шчоткінай, галоўнае - пачуць чалавека і дапамагчы яму. Таксама сёння міністр сустрэлася і з калектывам Аршанскага малочнага камбіната. Некалькі чалавек звярнуліся з праблемамі і просьбамі, кожны быў выслуханы. У выніку мясцовым органам улады было даручана ўзяць вырашэнне пытанняў на кантроль.

Мар'яна Шчоткіна, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Агульнае ўражанне ад прыёму грамадзян, ад сустрэчы з працоўным калектывам - роўная, стабільная, добрае сітуацыя ў раёне. Працуе пастаянна і мясцовая ўлада, растлумачэнні праводзяцца, сустрэчы з людзьмі, усе знаёмыя адно з адным. Але разам з тым, калі людзі звяртаюцца, то, вядома, у гэтым ёсць у іх патрэбнасць, а значыць трэба аказваць ім садзейнічанне".

Міністр азнаёмілася з умовамі працы на малочным камбінаце. Тут прайшла маштабная рэканструкцыя вытворчасці. Але галоўнае - удалося захаваць калектыў, а гэта звыш 600 чалавек. Мар'яна Шчоткіна таксама наведала аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна.