Мар'яна Шчоткіна правяла прыём грамадзян у Мсціславе

12 августа 2015

Найважнейшыя сацыяльныя пытанні - выплаты пенсій і налічэнні заработнай платы - сталі асноўнымі на асабістым прыёме грамадзян Міністрам працы і сацабароны ў Мсціславе. На думку Мар'яны Шчоткінай, нярэдка праблемы, з якімі звяртаюцца жыхары раёнаў, узнікаюць з-за нежадання кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе працуюць гэтыя людзі, ім дапамагчы. У гэтым выпадку - зарабіць. З просьбай разабрацца звярнуліся на прыём адразу некалькі чалавек. Сістэму штрафаў, пакарання за парушэнні добра вывучылі на прадпрыемствах, а вось стымулявання працаўніка - не заўсёды. І на думку міністра, трэба выпраўляць такія памылкі аж да адміністрацыйнага пакарання кіраўнікоў.

Мар'яна Шчоткіна, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "У чалавека заўсёды павінен быць стымул для працы. І адпаведна, сістэма аплаты працы сёння, калі распрацоўваюць у кожнай арганізацыі, на кожным прадпрыемстве, павінны прадугледжваць у абавязковым парадку стымуляванне дзейнасці чалавека. Яны жадаюць працаваць лепш, але і атрымліваць за гэта лепш. Таму дадзена даручэнне, каб, прынамсі, прааналізавалі, параўналі ў сельскагаспадарчых арганізацыях розныя сістэмы аплаты працы і найбольш цікавыя прапанавалі і для тых арганізацый, якія сёння прысутнічалі ў нас на прыёме".

Мар'яна Шчоткіна наведала ў Мсціславе і цэнтр дзённага знаходжання інвалідаў. Штодня камп'ютарныя, швейныя і нават кулінарныя асновы тут спасцігаюць больш як 20 чалавек з усяго раёна.