Кіраўнік Саюза жанчын сустрэлася з калектывам "Бабушкиной крынки"

15 августа 2020
Адмовіцца ад гвалту і захаваць адзінства грамадства. Такую задачу ставіць у гэтыя дні Беларускі саюз жанчын. Яго старшыня Мар'яна Шчоткіна сустрэлася з працоўным калектывам "Бабушкиной крынки" ў Магілёве, дзе сёння працуюць амаль тры тысячы чалавек, палова з якіх - жанчыны. Мар'яна Шчоткіна выслухала людзей, іх патрабаванні і заклікала да мірнага дыялогу. 

Мар'яна Шчоткіна, старшыня Беларускага саюза жанчын: "Мы не падзяляем людзей на сваіх-чужых. Са стужачкай або без стужачкі. Сёння пратэстанты - гэта нашы. Сёння хлопцы, якія забяспечваюць правапарадак і забяспечваюць жыццё наша, гэта нашы хлопцы. Але гвалт заўсёды спараджае гвалт. Таму спыніць гэта можам толькі мы самі. Мы сёння падключыліся да ўсіх працэсаў. Да нас звяртаюцца жанчыны, у якіх узніклі складаныя сітуацыі. Можа, нават знайсці членаў іх сем'яў. Мы падключаемся да ўсяго абсалютна. Але самае галоўнае, што сёння павінна быць, гэта наша адзінства. Мы - жанчыны, і для нас самае галоўнае - гэта мір. Гэта сям'я, гэта дзеці і гэта будучыня".

Па меркаванні жанчын, сёння важна ў краіне вырашаць нашы праблемы перамовамі, але ніяк не гвалтам.