Марафон "Усе фарбы жыцця для цябе" пачнецца з "Дня дабрыні"

23 апреля 2015

Сёлета дабрачынны марафон "Усе фарбы жыцця для цябе" Беларускага саюза моладзі пачнецца з "Дня дабрыні" ў Мінскай вобласці. Ва Уздзе збяруцца дзясяткі валанцёраў і актывістаў БРСМ, а таксама артысты і зоркі эстрады. Усе сродкі пойдуць на лячэнне 16-гадовай Алесі Дубовік. За 6 гадоў існавання дабрачыннага праекта Саюза моладзі сабрана больш за 400 мільёнаў рублёў.

Вікторыя Менанова, сакратар ЦК БРСМ:

"У кожным рэгіёне, а марафоны пройдуць па ўсёй краіне, будуць рэалізаваны свайго роду "Дні дабрыні", так званыя пляцоўкі, на якіх цэлы дзень будуць працаваць валанцёры. Гэтае аказанне пасільнай дапамогі ветэранам - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, зносіны з дзеткамі-інвалідамі, дзеткамі-сіротамі. А кульмінацыяй усяго свята, усяго дня стане ўжо канцэртная праграма з удзелам зорак беларускай эстрады ў падтрымку канкрэтнага маладога чалавека альбо дзіцяці, альбо сацыяльнай установы".

Сёлета ў дабрачыннага праекта з'явіцца ўласны сімвал. Зараз дабраахвотніцкі рух Беларускага саюза моладзі "Добрае сэрца" аб'ядноўвае больш за 25 тысяч чалавек.