Марафон суботнікаў прайшоў у гэтыя выхадныя ў Мінску

15 октября 2018

У Мінску працягваюць наводзіць чысціню! Марафон суботнікаў прайшоў і ў гэтыя выхадныя. Разам са школьнікамі супрацоўнікі камунальных службаў прывялі ў парадак паркі, прыдарожныя ўчасткі, кветнікі. Сваю дапамогу ў прыбіранні апалага лісця прапанавалі і гараджане. У спальных раёнах сталіцы прыбіраць двары выйшлі самі жыхары.

Работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі плануюць завяршыць да пачатку лістапада.