Марафон "Нашы дзеці" будзе ісці па краіне да 10 студзеня

8 декабря 2019
У наш час  няпроста засцерагчы дзяцей ад негатыўнага ўплыву і згубных звычак. Зрэшты, часам, праблема на паверхні. Дзецям  трэба проста ўвага.  Самая добрая навагодняя акцыя, якая ў нашай краіне ўжо даўно стала традыцыяй, стартуе заўтра. Самы маштабны дабрачынны марафон у гісторыі сучаснай Беларусі - за амаль чвэрць стагоддзя выканаў жаданні сотняў тысяч дзяцей. 

Для шматлікіх выхаванцаў інтэрнатаў і тых, хто застаўся без апекі бацькоў, праект падарыў новыя магчымасці і сапраўдную веру ў цуд. Сёлета пра сваё жаданне паўдзельнічаць у акцыі заявілі ўжо каля сотні арганізацый. Кульмінацыя навагодняй акцыі - свята ў Палацы Рэспублікі. Сёлета яно збярэ 2370 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Як спраўджваліся  дзіцячыя мары, і чаго чакаюць маленькія беларусы сёлета,  распавядзе Марыя Тройніч.