Марафон дабрыні "Нашы дзеці" падхопліваюць ва ўсіх рэгіёнах краіны

17 декабря 2017

Асаблівую цеплыню і клопат у гэтыя перадсвяточныя дні адчуваюць тысячы маленькіх беларусаў. Марафон дабрыні "Нашы дзеці" падхопліваюць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

За 21 год дабрачынная эстафета набыла статус нацыянальнай. Кіраўнікі дзяржаўных ведамстваў, прадстаўнікі бізнесу і звычайныя людзі з добрым сэрцам дапамаглі выканаць запаветныя жаданні больш як мільёна дзяцей. Сёлета толькі ў сталіцы крыху навагодняга чараўніцтва адчуюць 80 тысяч маленькіх мінчан. Запланавана больш за 500 мерапрыемстваў - дабрачынныя канцэрты, спектаклі і нават квэсты. Так, удзельнікамі паказу, якое лечыць, сталі пацыенты 2-й дзіцячай бальніцы. Для хлопчыкаў і дзяўчынак навагоднюю атмасферу стварылі героі любімых казак.

Рэспубліканскі марафон добрых спраў прадоўжыцца да 10 студзеня.