Марафон чысціні ў сталіцы

12 апреля 2014
На азеляненне і прыбіранне вуліц разам с жыхарамі сталіцы выйшлі сёння прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, партый і мясцовыя улады. Дзякуючы намаганням энтузіястаў у парадак прыводзяць двары, скверы, паркі, зоны адпачынку і шэраг іншых сацыяльна-бытавых і культурных аб'ектаў.

Да марафону чысціні далучылася і наш карэспандэнт Наталля Кузьміцкая.

З 2008 года Тэатр юнага гледача на рэканструкцыі, самыя цяжкія будаўнічыя работы ўжо завершаныя, час прыбрацца. Да пыльнай работы ў межах суботніка далучыліся сталічныя чыноўнікі, сёння яны змянілі дзелавыя касцюмы на будаўнічую вопратку.

Работа кіпіць і на яшчэ адным сацыяльным аб'екце, шматпрофільную паліклініку плануюць падарыць жыхарам мікрараёна Дружба.

У гэтым раёне ўжо на нізкім старце адкрыццё даўгачаканай паліклінікі. Каб новы аб'ект хутчэй запрацаваў і радаваў не толькі якасным абслугоўваннем, але і выглядам, побач з будаўнікамі працуцюць медыцынскія работнікі.

Сёння яны прыбралі амаль 5 паверхаў медыцынскай устновы, каб ужо на наступным тыдні спецыялісты пачалі апрацоўчыя работы.

На заклік прыняць удзел у агульнагарадскім і дзяржаўныім суботніку адрэагавалі шмат арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў. У адукацыйна-аздараўленчым цэнтры Лідар навесці парадак сумесна з прафсаюзамі і грамадскім аб'яднаннем Белая Русь прыехалі супрацоўнікі камітэта адукацыі.