МАПІД змяняе аблічча Мінска

30 июля 2018

Найбуйнейшы дзяржаўны забудоўшчык МАПІД змяняе аблічча Мінска. Кампанія ўзвядзе мікрараён у межах вуліц Шаранговіча і Гарэцкага. Работы пачнуцца ўжо ў пачатку наступнага года з пракладкі інжынерных сетак.

Унікальнасць праекта - у новых серыях шматпавярховак. Сучасны дызайн, максімум элементаў шклення, прасторныя лоджыі - усё гэта стане нормай для панэльнага домабудавання ў сталіцы. У кампаніі ўпэўніваюць: калі раней у прыярытэце была хуткасць, то зараз галоўнае - інфраструктура і эстэтыка.

Мікалай Мілашэўскі, гендырэктар ААТ "МАПІД": "Прыярытэтам мы ставім тое, каб чалавек выйшаў на вуліцу, у двор - зялёная зона, зона адпачынку, нейкія спартыўныя, трэнажорныя разнастайныя месцы, дзіцячыя пляцоўкі, каб чалавек мог дзесьці адпачыць. А ўся дапаможная інфраструктура, гэта значыць гаражы, стаянкі, месцы для захоўвання машын будуць па перыметры. Робім так, каб максімальна была азелянёная тэрыторыя, тэрыторыя падзелена на зоны, каб чалавек мог камфортна пачувацца".

Не забудуць пра дзіцячы сад і школу. З'явяцца і дзве новыя вуліцы. Таксама МАПІД хутка пачне будаўніцтва новага мікрараёна па вуліцы Курганнай. Тут у канцы года з'явяцца малапавярхоўкі новага тыпу.