Малаінвазіўная хірургія ў Мінску выходзіць на новы ўзровень

13 декабря 2016

Новая альтэрнатыва  класічнай аперацыі. Малаінвазіўныя хірургія ў Мінску выходзіць на новы ўзровень. Толькі сёлета сталічныя кардыёлагі выканалі больш за 2 тысячы аперацый ангіяпластыкі - калі праз невялікі пракол у руцэ ўрач пашырае прасвет артэрыі ў сэрцы. Хірургі ўсё часцей звяртаюцца да лапараскапіі і рэнтгенахірургіі. Высокатэхналагічныя аперацыі на сэрцы, галаўным мозгу і ўнутраных органах дазваляюць скараціць тэрмін рэабілітацыі пацыента да трох дзён.

Урачам дапамагае і сучасная тэхніка: зараз, напрыклад, сэрца можна разгледзець у трох- і нават чатырохмерным вымярэнні, а паталогію ўнутраных органаў заўважыць відэакамера ў фармаце HD.