Пераднавагоднія дні ў сталіцы напаўняюцца сапраўднымі цудамі. Стварыць іх можа кожны. Так, навагодні настрой маленькім мінчанам сёння падарылі і артысты Беларускага харэаграфічнага каледжа. На сцэне - казачны балет «Шчаўкунчык». Гасцямі паказу сталі шматдзетныя сем'і і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Падарункі і віншаванні яны таксама атрымалі ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
Дарэчы, ствараць святочны настрой юныя артысты балета будуць і на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Паказы для маленькіх гледачоў пройдуць з 24 снежня па 6 студзеня.













