Маленькая бурая мядзведзіца зараз жыве ў фермерскай гаспадарцы ў Барысаўскім раёне

20 апреля 2020
Незвычайны гадаванец з'явіўся ў фермерскай гаспадарцы ў Барысаўскім раёне. Маленькая бурая мядзведзіца зайшла выпадкова з лесу ў пошуках ежы. Егеры і паляўніцтвазнаўцы спрабавалі адшукаць яе маму, але слядоў не знайшлі. Медзведзяня дазволілі пакінуць уладальніку гаспадаркі, бо ў заапарк такіх малых не бяруць. Новаму гаспадару выдалі пашпарт на Васілісу - так назвалі косалапую госцю. Зараз яна асвойваецца ў новым доме, гуляе ў двары. А раніцу пачынае з кашы на сняданак і... зарадкі.