Малая радзіма. Энтузіясты ў Карэліцкім раёне адраджаюць закінутую вёску

11 марта 2018

На якую б прыступку не паднімаўся чалавек, а ўсё роўна яго цягне на тую самую, першую, у месца, якое найраднейшае. У Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта гэта Наваполацк і Полацк. Але ў кожнага ёсць такое месца, куды ён хоча вяртацца заўсёды, адкуль ён чэрпае сілы і ідэі.

Малая радзіма ў першародным выглядзе, але цікавая сучаснаму беларусу. Ды яшчэ з гістарычнай каштоўнасцю! Такой агульнай ідэяй натхніліся энтузіясты ў Карэліцкім раёне. Тут адраджаюць вёску, якая яшчэ пару гадоў таму лічылася закінутай. Аднаўляюць старажытную сядзібу Раеўскіх. І ўсе разам вяртаюць былое аблічча ўнікальнаму для Беларусі храму.

Як любоў да роднай зямлі і сваіх каранёў стварае цуды - убачыла наш карэспандэнт Алеся Высоцкая.

Старажытны куфар, дыванок на сцяне, абраз… Поўнае адчуванне, што гаспадары дзесьці ў суседнім пакоі. Пах насечаных дроў дапаўняе карціну. Адчуваеш сябе, як у гасцях у бабулі.

Ён разважае пра эпоху рэнесансу, але не ў французскім або італьянскім жывапісе, хоць чалавеку з адукацыяй архітэктурнай тэма гэтая блізкая.

Пад прыемнае патрэскванне дроў Іван Радзюкевіч гаворыць аб адраджэнні беларускай вёскі. І ўспамінае пра яркія пачуцці з дзяцінства.

7 гадоў таму мінчаніну Івану прапанова бацькі дзіўнай не здалася, хутчэй, амбіцыйнай - з закінутай вёскі ў 15 дамоў стварыць месца, якое дасць новае дыханне маляўнічаму краю. Вёсачку выявілі паляўнічыя - месцы тут дзіка прыгожыя і багатыя жыўнасцю.

Для бацькі Івана Гродзеншчына - бацькоўская зямля. А гэтая вёска - як глыток малой радзімы.

Закінутыя ўчасткі выкупілі ў гаспадароў, дамы прывялі ў парадак. Некаторыя зрубы пераехалі з суседніх вёсак разам з мэбляй, разнымі акенцамі і начыннем.

Іван з жонкай і маленькай дачкой тут і пасяліўся. У сялянскай гаспадарцы 40 гектараў зямлі, з паплавамі, маліннікам, плантацыямі лекавай травы і пчальніком, зарыбленнай сажалкай. Не хапае толькі прыгонных душ, усміхнецеся вы. Не, праца памочнікаў тут аплачваецца.

Летам ля хат - агароды. А ў кожнай хаце захавалі аўтэнтычнасць, дзе ў куфара і калаўрота свая векавая гісторыя.

Гэтыя дэталі, гаворыць Іван, перадаюць цеплыню, з якой гаспадары ставіліся да роднай вёскі. Прымушаюць спыніцца, паслухаць спевы птушак, шырока рсплюшчанымі вачамі ўбачыць прыгажосць вакол і напоўніць душу любоўю да роднай зямлі.

Ці то месцы тут гістарычныя і прывабліваюць, ці то людзі неабыякавыя. Ледзь не кожны дзень, гаворыць старшыня сельсавета, тэлефануюць з просьбай дапамагчы аднавіць радавыя карані. Быў і зусім унікальны выпадак.

У аграгарадку з дзіўнай назвай Райца мы міжволі спыняемся ля храма, які нагадвае крэпасць. Узвышаючыся над гарой, ён не падобны на касцёл, але і без купала. Даведваемся, гэта царква Святой Варвары XIX стагоддзя. Сваімі сіламі аднаўляюць мясцовыя жыхары, пачыналі фактычна з руін.

А недалёка старажытная сядзіба Раецкіх. Жанчына, якая ідзе нам насустрач, быццам са старога здымка. І гэта не пастановачны вобраз, разумеем мы, хутчэй, стыль жыцця.

Тут раслі пірамідальныя дубы, ніцыя ясені. Пані Раецкая разбіралася ў садаводстве, каштоўныя пароды прывозіла з загранічных выстаў. Парк і сёння падкрэслівае няпростае паходжанне будынка, які ў савецкія часы выкарыстоўвалі як амбулаторыю.

Яе працы ведаюць у свеце. А тэхніка лічыцца аўтарскай. Такі зубр, напрыклад, дарыўся Уга Чавесу, а капялюшык павезла сувенірам з Беларусі Хілары Клінтан. Нават аклады абразоў яна выконвае з саломкі, а саламяны іканастас здзіўляе турыстаў у Дудутках. Муж - мастак, рэстаўрыруе абразы. На выручаныя грошы яны аднаўляюць сядзібу.

Яна прыехала сюды ў госці, была зачаравана прыгажосцю, гісторыяй і засталася жыць. Стварае музей беларускай саломкі і збірае прадметы даўніны, каб кожны мог дакрануцца да гісторыі.

200-гадовы сядзібны дом з паркам у марах Веры Салдатавай зіхаціць новымі фарбамі. І яна, і Іван Радзюкевіч крок за крокам увасабляюць сваю мару ў жыццё.

А мы толькі замацуем іх веру ў сябе і дададзім - гэта вельмі цікавыя землі ў беларускай глыбінцы.