"Маладыя таленты Беларусі" зараз і ў тэлеэфіры. Каманда Белтэлерадыёкампаніі рыхтуе адразу два канцэрты з удзелам лаўрэатаў юбілейнага форуму.
Здымкі гала-шоу прайшлі ў самай вялікай тэлестудыі краіны на Макаёнка, 9. 600 метраў прасторы перафарматавалі ў залу опернага тэатра за кошт графікі і святла. У такіх інтэр'ерах пройдуць выступленні лаўрэатаў-інструменталістаў і акадэмічных вакалістаў без выкарыстання фанаграм, а пад суправаджэнне сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Для большасці канкурсантаў вопыт выступлення ў дуэце з аркестрам першы.
Для эстрадных салістаў і вакальных груп - асобны сцэнарны план. Іх выступленні з яркім графічным афармленнем і кліпавымі здымкамі ўвойдуць у асобны канцэрт. Нумары тэлегледачы ўбачаць аб'ектывамі дзевяці камер перасовачнай тэлевізійнай станцыі. Абодва гала-канцэрты пакажуць у эфіры тэлеканала "Беларусь 3" у Дзень Незалежнасці.













