"Маладыя таленты Беларусі" - ад мелодый ваенных стужак да сучасных радыёбітоў

29 апреля 2021

Чацвёрты дзень праслухоўванняў "Маладых талентаў Беларусі" ў легендарным Доме радыё. Экспертная група ацаніла сёння высокія ноты і харызму эстрадных вакалістаў у старэйшай узроставай катэгорыі. Так, маладыя спевакі і тыя, хто ўжо зарэкамендаваў сябе на буйных рэспубліканскіх праектах, ад 17 да 21 года, выканалі па адной песні на выбар - ад мелодый ваенных стужак да сучасных радыёбітоў. Дарэчы, геаграфія ўдзельнікаў як ніколі шырокая - артысты не толькі з абласных гарадоў, але і з Маладзечна, Баранавіч, вёскі Тэльмы і Наваполацка. 

Вынікі конкурсу абвесцяць у маі. У лаўрэатаў, акрамя дыпломаў і ратацыі на галоўнай радыёстанцыі краіны, высокія шанцы стаць стыпендыятамі спецфонда Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.