"Маладыя таленты Беларусі" рыхтуюцца да дзясятага сезона
23 февраля 2021
Рэспубліканскі конкурс "Маладыя таленты Беларусі" рыхтуецца да дзясятага сезона. Іміджавы праект медыяхолдынга штогод выступае пляцоўкай для заахвочвання юных вакалістаў і інструменталістаў. Многія пераможцы конкурсу мінулых сезонаў сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Ну а галоўны прыз музычнага марафону - гэта, вядома, права актыўнай ратацыі ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Юбілейныя "Таленты" не абмяжуюцца праслухоўваннямі ў вялікай студыі Дома радыё, у праграме творчыя сустрэчы з тымі, каму калісьці пакарыўся конкурс, а таксама прадстаўнікамі музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі. Калі не хочаце прапусціць старт прыёму заявак, падпісвайцеся на афіцыйны тэлеграм-акаўнт Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.













