Максімальна стварыць спрыяльныя ўмовы для занятасці людзей - галоўная мэта Дэкрэта №1

29 января 2018

Размова ідзе аб падтрымцы прадпрымальніцкай ініцыятывы і індывідуальным падыходзе да тых, хто шукае пастаяннае месца працы. Аб гэтым у "Галоўным эфіры" заявіла міністр працы і сацабароны Ірына Касцевіч. І тут асаблівая роля адводзіцца камісіям пры мясцовых органах улады. У іх склад увойдуць дэпутаты ўсіх узроўняў, прадстаўнікі ЖКГ, МУС і грамадскіх аб'яднанняў.