Максіма Мархалюка пакуль не знайшлі

21 сентября 2017

Мы працягваем сачыць за пошукамі 10-гадовага хлопчыка, які прапаў у Белавежскай пушчы. На жаль, да гэтай гадзіны Максіма Мархалюка пакуль не знайшлі. У выхадныя пошукавікі рыхтуюць спецаперацыю, калі дзіця не будзе знойдзена раней. Хлопчык пайшоў па грыбы ў суботу ўвечары. Апошні раз яго бачылі за некалькі кіламетраў ад дома. Калі вам нешта вядома пра Максіма, патэлефануйце ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі.