Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў Мсціслава

25 июля 2018

Новыя рабочыя месцы, рамонт дваровых тэрыторый і дарог мясцовага значэння. Гэтыя і іншыя пытанні сёння гучалі падчас сустрэчы першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў Мсціслава. Максім Рыжанкоў адзначыў, што гэтыя тэмы як ніколі актуальныя ў Год малой радзімы. Асаблівая ўвага - узроўню жыцця ў невялікіх райцэнтрах і пасёлках. А таксама прыцягненню інвестыцый у стварэнне новых рабочых месцаў і вытворчасцяў. Надаецца ўвага і ахове здароўя. Напрыклад, у раённую бальніцу сёлета накіраваныя пяць маладых спецыялістаў. Абнавілі рэнтген-абсталяванне, адкрылі і сучасную лабараторыю. Аднак не вырашана праблема з рэканструкцыяй паліклінікі.

Максім Рыжанкоў наведаў і мясцовы льнозавод. Прадпрыемства працуе тры змены. Сярод пакупнікоў - краіны Еўрасаюза, ёсць напрацоўкі з Кітаем. Заработная плата - адна з самых высокіх у раёне.