Максім Рыжанкоў наведаў новую школу ў Гомелі

19 ноября 2021

Новую школу ў маладым мікрараёне Гомеля Хутар сёння наведаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў. Унікальны праект створаны за кароткі тэрмін - на будаўніцтва спатрэбілася крыху больш за паўгода. Тут ёсць інтэрактыўныя класы, басейн, кабінет стаматолага і многае іншае. Таксама Максім Рыжанкоў праінспектаваў будаўніцтва новага корпуса Гомельскай бальніцы хуткай меддапамогі. Па планах аб'ект увядуць у строй у наступным годзе да Дня народнага адзінства.

Далей Максім Рыжанкоў сустрэўся са студэнтамі Белдзяржуніверсітэта транспарту. У рамках дыялогавай пляцоўкі абмяркоўваліся самыя вострыя тэмы,  сярод іх пандемія COVID-19 і міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы.