"Макей і Лаўроў. Аб палітыцы". Сёння ўвечар у "Панараме"

14 ноября 2019
Карыстальнікі ва ўсім свеце актыўна абмяркоўваюць змяненні ў правілах размяшчэння інфармацыі ў інтэрнэце. А там то адна, то іншая кампанія спрабуюць увесці абмежаванні на палітычную рэкламу, прапаганду і агітацыю на сваіх забаўных і камерцыйных платформах. Ці могуць быць сусветныя медыя па-за палітыкай у будучыні і наколькі моцна ўжо зараз віртуальнасць уплывае на рэальныя палітычныя працэсы, разважаюць нашы аглядальнікі ў праграме "Макей і Лаўроў. Аб палітыцы". Яе яшчэ рыхтуюць да эфіру. Глядзіце сёння ўвечар у "Панараме".