Магазіны і школьныя кірмашы чакаюць пакупнікоў

20 августа 2014
Амаль 7 тысяч магазінаў па ўсёй краіне гатовыя прапанаваць новы касцюм, партфель, абутак, сшыткі або пенал. Пра гэта сёння заявіў намеснік Міністра гандлю Вячаслаў Драгун, наведваючы сталічны гандлёвы дом. Да новага школьнага сезона падрыхтавана больш за 260 мадэляў адзення для дзяўчынак і 220 - для хлопчыкаў. Працуюць і школьныя кірмашы. Да канца жніўня пакупнікоў чакаюць амаль 8 сотняў кірмашоў. А ўжо ў гэту суботу расчыняць дзверы і традыцыйныя выставы: Нашым дзецям і Добры дзень, школа.

Дызайнеры прадпрыемстваў Беллёгпрама ўлічылі ўсе рэкамендацыі і ранейшыя пажаданні бацькоў - стала больш вырабаў з паўшарсцяной і шарсцяной тканіны. А сам план па пастаўках школьнага адзення ўжо перавыкананы. На прылаўках магазінаў амаль 90% усіх вырабаў зроблена ў Беларусі.