М.Мясніковіч: своечасова рэагаваць на кожны зварот беларуса

24 августа 2015

На кожны зварот беларуса кіраўніцтва мясцовых выканкамаў павінна рэагаваць своечасова, пасля чаго ўважліва сачыць за тым, якія прымаюцца меры, да таго часу, пакуль праблема не будзе вырашаная цалкам. Такое меркаванне сёння выказаў кіраўнік Савета  Рэспублікі  Міхаіл Мясніковіч падчас прамых відэамастоў з парламентарыямі з усіх рэгіёнаў краіны. Гаворка ішла  наконт удасканалення сістэмы зваротнай сувязі з грамадзянамі, у прыватнасці,  наконт  новых формаў працы. Адзін з прыкладаў - стварэнне абласных асацыяцый   Саветаў дэпутатаў. Такія ўжо ёсць у Гродзенскім і Магілёўскім рэгіёнах. Калегі абмеркавалі і пытанні занятасці беларусаў.