Лжэпрадпрымальніцтва атрымалася істотна выцесніць з эканомікі Беларусі

4 августа 2016

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі заявіў намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю. Сёлета па адпаведным артыкуле выяўлена толькі 18 злачынстваў, а самімі ценявымі фірмамі і іх контрагентамі прад'яўлена да выплаты дадатковых плацяжоў на суму амаль трыльён недэнамінаваных рублёў.

Ігар Маршалаў, намстаршыні Камітэта дзяржкантролю Беларусі - дырэктар дэпартамента фінансавых расследаванняў: "Апошнія буйныя затрыманні паказваюць, што кожныя групы лжепрадпрымальнікаў утрымліваюць больш за тысячу контрагентаў. Гэта значыць, гэтая з'ява ўсё роўна існуе, праўда, не ў такіх маштабах, якія былі раней. Усё ж тыя вынікі працы, якія дасягнутыя за апошнія тры гады, і тыя змены ў заканадаўстве далі свае вынікі. За тры апошнія гады спынілася дзейнасць больш як тысячы лжэпрадпрымальніцкіх структур".

Пільную ўвагу фінансавая міліцыя па-ранейшаму надае вывучэнню пытанняў крымінальнага банкруцтва. З пачатку года выяўлена 16 кампаній, якія, зарабіўшы на тэрыторыі Беларусі, вывелі свае актывы за межы краіны і аб'явілі сябе банкрутамі.