Лжэмінёр з Маладзечна на 3 гады пазбаўлены волі

18 сентября 2014
Нагадаем, год таму ў адзінаццаць школ горада прыйшлі лісты з патрабаваннямі перавесці на пэўны электронны рахунак па 10 тысяч долараў, у адваротным выпадку будынкі будуць узарваныя. У выніку выбовых прылад знойдзена не было, зламысніка неўзабаве затрымалі.
Ім аказаўся 30-гадовы выхадзец Маладзечанскага раёна. Мужчына хацеў адпомсціць свайму знаёмаму, скампраметаваўшы яго. Ад яго імя ён зарэгістраваў электронную скрыню і вэб-кашалёк і адправіў лісты з пагрозамі. Акрамя трохгадовага зняволення ў калоніі строга рэжыму, з абвінавачанага спагнана больш як 30 млн рублёў за страты па ліквідацыі гэтай надзвычайнай сітуацыі.