Заўтра спартыўнае свята ў Вяснянцы працягнецца. Лыжная гонка "За адзіную Беларусь!" збярэ неабыякавых да лёсу сваёй краіны беларусаў. Пачатак гонкі ў 12:30. Акрамя пераадолення дыстанцый, удзельнікаў акцыі чакае майстар-клас па гіраваму спорту, выступленне беларускіх асілкаў і забаўная праграма.
А дабрацца ў Вяснянку можна, далучыўшыся да дружнай аўтакалоны "За адзіную Беларусь!". Да месца правядзення спартыўнага свята ўдзельнікі стартуюць з паркоўкі каля аквапарка "Лебядзіны" ў 11:30.













