Лыжаролерная траса Мінска ў Вяснянцы прымае сотні аматараў лыжных гонак за дзень

16 февраля 2017

Надвор'е спрыяе актыўнаму зімоваму адпачынку. Беларусы с задавальненнем асвойваюць лыжны спорт.

Папулярная лыжаролерная траса Мінска ў Вяснянцы прымае сотні аматараў лыжных гонак за дзень. Пераадолець 5 кіламетраў прыходзяць людзі з розным узроўнем падрыхтоўкі. Тым больш што створаны добрыя ўмовы: пункты пракату інвентару, а снежнае пакрыццё ідэальным робіць спецтэхніка. На лыжню выйшла і Аляксандра Кавеліч.

Яркае сонца і лёгкі мароз - лепшае надвор'е для зімовага спорту. На лыжаролернай трасе ў Вяснянцы сёння шматлюдна. Выпрабаваць лыжню прыехала і Алена Трагубава. Яна больш за 10 гадоў займалася лыжамі прафесійна, цяпер з задавальненнем катаецца, каб трымаць сябе ў форме.

Лыжаролерная траса ў Вяснянцы, бадай, самая папулярная ў сталіцы. Дзякуючы плаўнаму рэльефу падыходзіць як для вопытных спартсменаў, так і для навічкоў. А для зручнасці лыжнікаў рознага ўзроўню снежны маршрут падзелены на некалькі частак.

Штодзень траса ператвараецца ў пляцоўку для правядзення прафесійных трэніровак, урокаў фізкультуры і аматарскіх турніраў.

Напрыканцы дня, а 23 гадзіне, трасу пачынаюць рыхтаваць да новага спартыўнага дня. Робяць гэта з дапамогай так званага ратрака. Ён выраўноўвае снежнае пакрыццё і наразае лыжню.

Шырыня снежнай трасы больш за 5 метраў. Дзякуючы гэтаму тут з камфортам катаюцца аматары як каньковага ходу, так і класічнага. Дарэчы, менавіта яму і аддаюць перавагу спартсмены-пачаткоўцы.

Увесь спартыўны інвентар можна ўзяць напракат, тут жа працуюць і мабільныя кафэ, дзе можна выпіць гарачай гарбаты. Лыжны сезон на трасе не заканчваецца з каляндарнай зімой. Пышная снежная падушка дазволіць катацца аж да красавіка. А пасля можна змяніць лыжы на лыжаролеры або ролікі.