70 маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з адзінаццаці краін Еўропы на працягу тыдня будуць абмяркоўваць праблемы інклюзіі сваіх краін. Міжнароднай пляцоўкай для дыскусій сёлета стаў Мінск. У гэтыя дні моладзевы сацыяльна-гуманітарны праект сабраў маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Германіі, Францыі, Польшчы, Расіі, Азербайджана і Беларусі. У праграме - міжкультурны абмен, удзел у семінарах, экскурсіі па адметных мясцінах нашай краіны. Удзельнікі выказваюць свае меркаванні, параўноўваюць свае ідэі па сацыялізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Госцем сустрэчы стаў Аляксей Талай - аратар, бізнесмен, спартсмен-паралімпіец.
Праект праводзіцца ўжо дванаццаты раз пры падтрымцы нямецкай моладзевай праграмы "Эразмус+". Упершыню праект праходзіць у Беларусі.













