Любы ахвочы можа запісацца на тэст-драйв першага беларускага красовера

23 ноября 2017

З сённяшняга дня любы ахвочы можа запісацца на тэст-драйв першага беларускага красовера. У фірмовым салоне маркі "БелДжы" ўпершыню прадстаўленыя аўтамабілі, якія сышлі з канвеера новай для Беларусі вытворчасці. Прадаваць беларускія аўто ў Мінску будуць два афіцыйныя дылеры. Кліентам прапануюць пакет паслуг: ад кансультацыі і дапамогі ў падборы аўтамабіля да поўнага абслугоўвання. Толькі ў адным з салонаў - на вуліцы Ціміразева - за год плануюць прадаваць больш як тысячу машын. Афіцыйны старт продажаў абяцаюць даць у снежні. Кошт на новыя мадэлі пакуль не анансуецца.

Віталь Чатырбок, гендырэктар дылерскага цэнтра "Джылі Цэнтр Мінск":

"Сёння па адрасе Ціміразева, 23 "Джылі Цэнтр Мінск" можа прыняць любога ахвотніка пазнаёміцца з маркай "Джылі" - з флагманскай мадэллю "Атлас". Паглядзець, зрабіць тэст-драйв - гэта першыя мадэлі, якія былі выпушчаныя на заводзе "БелДжы". У найбліжэйшы час са стартам продажаў, магчыма, будуць яшчэ 4 камплектацыі дадзенага пазадарожніка".

Патэнцыйныя пакупнікі ўжо падаюць заяўкі на тэст-драйв. У пачатку наступнага года дылерская сетка кампаніі плануе ахапіць усю Беларусь.