Любоў да лялек з беларускага лёну на ўсё жыццё ад майстра з Маладзечна

8 марта 2020
Любоў да лялек з беларускага лёну на ўсё жыццё ад майстра з Маладзечна Алены Тарлецкай. Вяснушка, Масленіца, Сымон-музыка, Пясняр - зараз ужо складана пералічыць усіх герояў, якіх стварыла жанчына за 35 гадоў творчай працы. Прычым сваіх лялек робіць выключна з ільновалакна, натуральнай тканіны, тасьмы і саломы. Апошнім часам захапілася беларускімі касцюмамі, іх аднаўляе на міні-копіях. Лялечнае адзенне ўпрыгожвае рознакаляровымі стужкамі, тасьмой і саламянымі ўзорамі.

Акрамя лялек, у партфоліа майстра  мноства вырабаў з натуральнага беларускага матэрыялу. Зараз актуальныя ў сезоне велікодныя яйкі. Да свят і кірмашоў таксама стварае дамавікоў і анёлаў.