Аматараў беларускай аўтэнтычнай творчасці і рамёстваў запрашаюць Старыя Дарогі

31 августа 2020
12 верасня  ў гэтым раённым цэнтры Мінскай вобласці пройдзе свята-конкурс ткачоў "Матчыны кросны". Больш за сотню народных майстроў з усёй краіны  прадэманструюць каларыт і традыцыі беларускага ткацтва. Адным з самых відовішчных момантаў фестывалю абяцае стаць парад ручнікоў. Кожны з рэгіёнаў-удзельнікаў прэзентуе і свае этнаграфічныя брэнды, у тым ліку і кулінарныя. І галоўнае - самі ткачы правядуць майстар-класы. Фестываль ткачоў праходзіць у горадзе Старыя Дарогі  раз на тры гады ўжо на працягу 20 гадоў.