Любанскі раён прыняў удзел у акцыі "У славу агульнай Перамогі!"

3 апреля 2020
Да канца красавіка  ва ўсіх пацярпелых ад вайны рэгіёнах  фарміруюць народны архіў. Прадметамі экспанавання становяцца не фота і дакументы, а зямля з воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, месцаў гібелі мірнага насельніцтва ў перыяд гітлераўскай акупацыі - па жмені з кожнага кутка. Сваю капсулу часу напярэдадні стварылі і ў Любані. Горад, у якім размяшчалася яўрэйскае гета,   праславіўся і сілай духу. Адгэтуль масава сыходзілі ў партызаны. Край забяспечыў бесперабойную дастаўку боепрыпасаў па паветры. Гістарычная зводка - у Ніны Мажэйкі (вiдэа).