"Лукойл" далучыўся да Федэрацыі прафсаюзаў

24 марта 2016

Адна з вядучых прыватных нафтавых кампаній сёння далучылася да Федэрацыі прафсаюзаў. Першы ў гісторыі "Лукойла" калектыўны дагавор аб'яднаў больш як тысячу супрацоўнікаў арганізацыі. Раніцай прайшоў сход прадстаўнікоў кампаніі, дзе абмеркавалі ўсе нюансы стварэння першаснай прафсаюзнай арганізацыі, а таксама выбралі яе кіраўніка. Разам з падпісаннем дагавора работнікі атрымалі шэраг ільгот, такія як - магчымасць купляць пуцёўкі на аздараўленне са скідкай і дадатковыя дні водпуску пасля нараджэння дзіцяці.

Святлана Клачок, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці: "Сёння адбылася вельмі зацікаўленая гутарка. Мне спадабалася, што відаць, што людзі, якія ўступілі ў члены прафсаюза, прыйшлі туды не па фармальнай прыкмеце. Праект калектыўнай дамовы выклікаў даволі цікавыя пытанні, якія яны прывезлі з рэгіёнаў. Мы пастараліся на іх максімальна адказаць".

Да прафсаюзнага руху Беларусі ўсё часцей далучаюцца буйныя холдынгі і замежныя прадпрыемствы. Напрыклад, у сферы хімічнай прамысловасці толькі за мінулы год у шэрагі федэрацыі ўвайшло больш за 3 тысячы чалавек.