Лукашэнка стаў самым папулярным замежным палітыкам сярод расійцаў

22 января 2020
Самы папулярны замежны лідар у расіянаў - наш Прэзідэнт. Такую інфармацыю ў інтэрв'ю "Известиям" агучыў гендырэктар Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі Валерый Фёдараў. Паводле яго слоў, расіяне ўспрымаюць беларускага лідара як руплівага гаспадара, які забяспечвае жорсткі парадак у сваёй краіне.

У Лукашэнкі традыцыйна высокія пазіцыі ў народным рэйтынгу даверу сярод жыхароў Расіі. Перш па апытаннях хіба што кіраўнік Казахстана Назарбаеў мог пахваліцца падобным вынікам. Сімпатыі да беларускага прэзідэнта ў расіянаў нязменныя.