У Беларусі неабходна развіваць перш за ўсё дзяржаўную сістэму аховы здароўя. Пра гэта заявіў Прэзідэнт на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі. Беларускі лідар адзначыў, што прыйшоў час не толькі ўзводзіць вялікую колькасць будынкаў, але і развіваць тэхнічнае абсталяванне. Асобная ўвага працы з кадрамі. Грошы, якія вызваляцца ад будаўніцтва, Першы прапануе накіраваць у тым ліку і на павелічэнне зарплат медыцынскім работнікам. У цэлым візіт Прэзідэнта атрымаўся шмат у чым праграмным - Аляксандр Лукашэнка акрэсліў найважнейшыя задачы на будучыню не толькі для ўрачоў, але і краіны. Наш палітычны аглядальнік Аляксей Волкаў з падрабязнасцямі (відэа).
Лукашэнка прыняў удзел у адкрыцці 9-й дзіцячай паліклінікі
3 июня 2022













