Лепшую піянерскую дружыну Беларусі вызначаць у маі ў Мінску

22 ноября 2016

Міжнародны злёт "Заўсёды гатовы!", прысвечаны 95-годдзю піянерскага руху, збярэ акцябрат і піянераў з усёй краіны, а таксама з Расіі. А пакуль ідзе падрыхтоўка да міжнароднага злёту. У планах – правядзенне радыёпераклічкі "Піянерская зорка" і тэлепраекта "Заўсёды гатовы!". Уласным вопытам у Нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня» з удзельнікамі профільнай піянерскай змены падзяліліся запрошаныя госці – артысты і медыйныя асобы. З самымі актыўнымі сустрэўся і палітычны аглядальнік Агенцтва тэленавін Андрэй Крывашэеў. Піянеры задалі некалькі дзясяткаў пытанняў - асабліва школьнікаў цікавіў вопыт выхаду ў прамы эфір і праца ў тэлестудыі.