Лепшага паляўнічага сабаку выбралі ў Віцебску

22 сентября 2014

Лайкі, таксы, рускія ганчакі і фокстэр'еры - 12 парод паляўнічых сабак на абласной адкрытай выставе ў Віцебску змагаліся за званне лепшага. Сваіх гадаванцаў паляўнічыя прывезлі не толькі з Віцебскай вобласці, але і Мінска, а таксама шэрагу расійскіх гарадоў. Эксперты ўлічвалі не толькі экстэр'ер сабак і іх характар, але і радавод. Гран-пры выставы павезла карэла-фінская лайка па мянушцы Ірма з Вялікіх Лук. У Віцебскай вобласці парадку 7 тысяч паляўнічых сабак. Дарэчы, для ўладальнікаў сабак-дыпламантаў пуцёўкі на паляванне рэалізуюцца па льготных цэнах.